Знайсці
21.04.2021 / 17:19РусŁacБел

Пачаўся суд над Алегам Корбанам, яго зрабілі закрытым

У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся працэс па справе лідара арганізацыі «Альтэрнатыва» Алега Корбана. Актывіст ад лістапада 2020 года знаходзіцца ў зняволенні.

Алега судзяць па ч. 1 і 2 артыкула 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх». Корбану можа пагражаць да 3 гадоў зняволення.

Суддзя Малашанка падтрымала просьбу пракурора і закрыла судовы працэс. 21 красавіка на ім дапытвалі сведак, тое самае будуць рабіць і на наступны дзень. Найхутчэй, што вырак будзе вынесены на наступным тыдні.

Алег Корбан ужо шмат гадоў у дэмакратычным руху. Быў актывістам «Маладога фронту» і АГП, потым стварыў уласную арганізацыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера