Знайсці
21.04.2021 / 16:15РусŁacБел

За перавезеныя шыны, з якіх зрабілі барыкады, мінчуку далі тры гады калоніі

20 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёна быў вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня, грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК(групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Андрэй Млечка пакараў яго трыма гадамі калоніі, паведамляе spring96.org

spring96.org

Крымінальная справа на Аляксандра была заведзена за тое, што ён на каршэрынгавым аўто перавёз шыныі, з якіх потым на дарозе ў жылым комплексе «Каскад» былі збудаваныя барыкады.

Гэта адбылося ўвечары 12 кастрычніка. У той дзень на «Маршы пенсіянераў» у Мінску супраць пратэстоўцаў былі ўжытыя газ, святллшумавыя гранаты і іншыя спецсродкі, і ў адказ на гэта людзі ў многіх раёнах выйшлі на вячэрнія акцыі пратэсту.

Аляксандра затрымалі 27 кастрычніка, і да суда ён знаходзіўся ў СІЗА на Валадарскага.

Геджадзэ сваю віну прызнаў часткова. На судзе ён не адмаўляў, што перавозіў шыны, але казаў, што не ведаў, для чаго іх будуць выкарыстоўваць. Да пачатку слуханняў па справе палітвязень кампенсаваў пазоў ад МНС на пакрыццё шкоды (66,36 рубля).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930