Знайсці
21.04.2021 / 15:52РусŁacБел

Па ўсёй Расіі праходзіць дзень салідарнасці з Навальным

Аляксей Навальны трымае з 31 сакавіка галадоўку, патрабуючы дапусціць да яго цывільнага доктара і аказаць неабходную медыцынскую дапамогу.

Яго паплечнікі анансавалі, што акцыі салідарнасці пройдуць у большасці буйных гарадоў Расіі, уключаючы Санкт-Пецярбург і Маскву. Акцыі забароненыя, расійскія ўлады палохаюць адказнасцю за ўдзелу іх.

Па стане на 15:30 некалькі акцый прайшлі ва ўсходніх рэгіёнах. У Магадане (там затрыманыя 10 чалавек), Уладзівастоку, Благавешчанску (там выйшлі 300 чалавек), Іркуцку (сабраліся 600 чалавек), Улан-Удэ, Чыце (там сабралася 300 чалавек) ды іншых гарадах.

Ці не самая масавая акцыя прайшла ў Новасібірску. На яе прыйшлі каля 2000 чалавек, паведамляе meduza.io

Уладзівасток

Іркуцк

Барнаул

Томск

Новасібірск

Фота з тэлеграм-канала tayga.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера