Знайсці
21.04.2021 / 15:30РусŁacБел

У Крамлі і Мінску назвалі тэмы сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна

22 красавіка Аляксандр Лукашэнка ляціць у Маскву.

На фота — сустрэча ў Сочы 22 лютага, ТАСС

Як паведамляе Пул першага, тэмы для абмеркавання наступныя:

— двухбаковыя адносіны (прадметна — гандлёва-эканамічныя пытанні);
— барацьба з пандэміяй COVID-19;
— крокі па аднаўленні транспартнага злучэння;
— у ліку прыярытэтных тэм — і саюзная тэматыка;
 — сумеснае рэагаванне на актуальныя выклікі і пагрозы;
— міжнародны парадак дня.

Прэс-служба Крамля паведаміла, у сваю чаргу, наступнае:

«Маецца на ўвазе абмеркаваць шырокае кола пытанняў далейшага развіцця расійска-беларускіх адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930