Знайсці
21.04.2021 / 15:09РусŁacБел

Два палітвязні скончылі адбываць арышты і выйшлі на волю

У іх было два і тры месяцы арышту адпаведна, паведамляюць праваабаронцы.

Марыя Сафонава адбывала двухмесячны арышт за «апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Суд прызнаў яе вінаватай у тым, што яна нанесла фарбай надпісы «Жыве Беларусь» і выявы ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга. Сёння Марыя выйшла на волю.

Днямі, пасля трохмесячнага арышту, на волю выйшаў і Андрэй Сысун. Паводле следства, Андрэй нанёс надпісы «Жыве Беларусь», «Л… сыходзь!» і «3%», што пацягнула маёмасную шкоду 167 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера