Знайсці
21.04.2021 / 13:56РусŁacБел

Каманда Васкрасенскага плануе перацягнуць актывістаў штаба Бабарыкі ў іншую партыю — «Мы разам»

Працягваюцца спробы стварэння новых палітычных партый. Як стала вядома «Нашай Ніве», у другой палове мая будзе абвешчана аб стварэнні аргкамітэта партыі «Мы разам».

Сустрэча Віктара Бабарыкі з прыхільнікамі. Фота «Радыё Свабода»

Яе стварэнне адбываецца на базе Круглага стала дэмакратычных сілаў (КСДС), які ўзначальвае Юрый Васкрасенскі. Мяркуецца, што аснову партыі складуць былыя актывісты штаба Віктара Бабарыкі, якія расчараваліся ў сваім колішнім лідары. Палітычная ніша — правы цэнтр.

Адметна, што партыя будзе мець назву «Мы разам», у той час як сам Бабарыка абвясціў пра стварэнне партыі «Разам».

У даменнай зоне .by ужо зарэгістраваны сайт myvmeste.by. Хто ўзначаліць партыю, пакуль невядома. «Гэта будзе адзін з найлепшых зборшчыкаў з каманды Бабарыкі», — сказалі нашы крыніцы.

Раней пры падтрымцы КСДС ужо быў заснаваны аргкамітэт партыі «Дэмакратычны саюз», якую ўзначальвае колішні кіраўнік штаба Валерыя Цапкалы Андрэй Ланкін. Таксама пра сваё жаданне стварыць партыі заявілі прарасійскі актывіст Сяргей Лушч і кіраўнік «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў. Пакуль ніводная з новых структур не была зарэгістраваная.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031