Знайсці
25.04.2021 / 11:21

Тлумачым, як падпісацца на «Нашу гісторыю», «Асцярожна: дзеці!», «Дуду» на май і чэрвень

Падпіска афармляецца анлайн, а часопісы атрымаеце сапраўдныя, папяровыя. Анлайн-падпіска — найменш энергазатратны спосаб атрымаць часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!». А яшчэ і самы танны: падпіска на месяц на «Нашу гісторыю» абыдзецца ў 5,49 рубля, «Дуду» — 2,89, «Асцярожна: дзеці» — 3,13. Падпісацца могуць і вязні.

Павялічыць

Падрабязна тлумачым, як падпісацца на нашыя выданні анлайн. 

1. Заходзім на сайт «Белпошты», на галоўнай старонцы націскаем акенца «Аформіць падпіску». 

Павялічыць

2. Далей шукаем патрэбнае выданне. Можна адшукаць па назве (увага: літару «і» набярыце абавязкова лацінскай раскладкай, інакш «Наша гісторыя» не знойдзецца — і гэта, як вы разумееце, не мы так пісалі), а можна па падпісным індэксе: 

  • «Наша гісторыя» — 00469 
  • «Асцярожна: дзеці!» — 75080
  • «Дуду» — 75081 

Павялічыць

3. Націскаеце на выяву — вас перанакіроўвае на старонку падпіскі. Тут ужо націскайце на крыжык у радку «Дадаць індэкс падпіскі». 

Павялічыць

4. Выбіраеце ўкладку «Фізічным асобам», націскаеце на поле з падпісной цаной, пад ім з'яўляецца табліца з месяцамі падпіскі, каб абраць месяц — націсніце на яго. Далей абірайце — «Дадаць у кошык».

Звычайна падпіска на наступны месяц заканчваецца за 5—6 дзён да канца месяца, то-бок падпіска на май будзе ажыццяўляцца да 27 красавіка, калі вы захочаце выпісаць часопіс на чэрвень, трэба будзе паспець да 26 мая. 

Павялічыць

5. З'явіцца паведамленне: «Паспяхова дададзена ў кошык!». Пераходзім да афармлення замовы — націскайце кнопку «Перайсці» ў ніжнім куце. 

Павялічыць

6. На наступнай старонцы ціснем «Аформіць». 

Павялічыць

7. Далей сістэма прапануе вам увайсці ў асабісты кабінет (калі вы афармляеце падпіску анлайн не ўпершыню, трэба ўвесці нумар тэлефона і пароль) або зарэгістравацца. 

Павялічыць

Так выглядае старонка рэгістрацыі: 

Павялічыць

Пасля рэгістрацыі, вам на тэлефон прыйдзе 4-значны нумар, увядзіце яго ў акенцы: 

Павялічыць

8. Ваш заказ захаваўся ў асабістым кабінеце ў раздзеле «Інтэрнэт-падпіска». Націскаеце на поле заказу — з'яўляецца старонка афармлення. У першым радку выбірайце опцыю «Дастаўка паштовых адпраўленняў», далей імя і прозвішча атрымальніка.

Адрас пачынайце ўводзіць з індэкса: сістэма аўтаматычна прапануе горад і спіс вуліц, якія адносяцца да вашага паштовага аддзялення, праўда, сама сістэма рускамоўная, улічыце гэта. Далей уручную ўводзьце нумар дома і кватэры — і захоўвайце. 

Павялічыць

9. На наступнай старонцы правярайце адрас, калі ўсё слушна, давайце згоду на Дагавор аферты і пераходзьце да аплаты. Увёўшы звесткі з карткі, ціснеце «Аплаціць» — і замова зробленая. 

Павялічыць

Павялічыць

Прыемнага чытання!

Квітанцыя аб падпісцы будзе захоўвацца ў вашым асабістым кабінеце.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з падпіскай, тэлефануйце: (29) 707-73-29 (МТС) Таксама звяртайцеся на e-mail: nn@nn.by (з пазнакай «Падпіска»).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31