Знайсці
21.04.2021 / 12:43РусŁacБел

У Чэхіі затрымалі пяць чалавек, якія ваявалі на Данбасе на баку Расіі

У ноч на сераду Нацыянальны цэнтр супраць арганізаванай злачыннасці Чэхіі (NCOZ) правёў шырокамаштабную аперацыю, падчас якой былі затрыманыя прынамсі пяць чэхаў, якія былі сябрамі ваенізаваных фармаванняў і, як падазраюць, ваявалі на Данбасе на баку Расіі, паведамляе Украінская праўда.

Затрыманых падазраюць у тым, што яны выязджалі або арганізоўвалі паездкі грамадзян Чэхіі ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяннях на баку баевікоў.

Па словах аднаго з падазраваных, затрыманымі кіравалі супрацоўнікі ГРУ, якія працавалі ў расійскім пасольстве ў Празе і на днях былі высланы з Чэхіі.

У маштабнай аперацыі па ўсёй краіне прынялі ўдзел сотні паліцэйскіх. Паліцыя баялася, што падазраваныя будуць абараняцца ад прымусовага арышту. Многія з іх дома маюць легальную зброю.

У паліцыі Чэхіі адзначылі, што аперацыя не звязаная з выбухамі ў Врбеціцах ў 2014 годзе, і паабяцалі даць афіцыйную інфармацыю на працягу дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930