Знайсці
21.04.2021 / 12:23РусŁacБел

У пятніцу надвор'е канчаткова сапсуецца. Мокры снег і моцны парывісты вецер 

У чацвер будзе яшчэ адносна цярпіма. Удзень нават месцамі навальніцы.

Днём у асобных раёнах моцны парывісты вецер. Днём ад + 10°С па захадзе да + 17°С па ўсходзе. У Мінску нават да +13°С, паведамляе Белгідрамет.

Пасля ў краіну прыйдзе цыклон са Скандынавіі.

У пятніцу, 23 красавіка, дождж, мокры снег. Вецер месцамі моцны парывісты. Ноччу -1..+6°С, максімальная днём + 5..+11°С. У Мінску да +8°С

У суботу кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), моцны парывісты вецер. Ноччу -3..+2°С, максімальная днём + 4..+9°С. У Мінску не больш за +6°С.

На нядзелю і панядзелак pogoda.by таксама прагназуе мокры снег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031