Знайсці
21.04.2021 / 11:54РусŁacБел

Ціханоўская разам з амбасадарамі Літвы, Польшчы, ЗША наведалі «Базыльянскія муры» ў Вільні

Святлана Ціханоўская разам з пасламі Літвы, Польшчы, ЗША, а таксама віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Мантасам Адаменасам наведалі «Базыльянскія муры», паведамляе яе прэс-служба

«Базыльянскія муры» — гэта быў інтэлектуальны цэнтр, а таксама самы буйны беларускі асяродак у Вільні ў міжваенны перыяд. Менавіта тут месціліся Віленская беларуская гімназія і Беларускі музей.

Ціханоўская і паслы таксама зайшлі ў грэка-каталіцкую Свята-Троіцкую царкву і наведалі келлю Конрада, таксама вядомую як келлю Адама Міцкевіча, дзе Адам Міцкевіч у пачатку 1820-х знаходзіўся ў вязні, чакаючы свайго судзебнага прысуду па справе філаматаў і філарэтаў. Там ён сядзеў з выбітным беларуска-польска-літоўскім дзеячом Ігнаціем Дамейкам.

Ціханоўская адзначыла: «Міцкевічу тады было ўсяго 25 гадоў. І, заходзячы ў келлю, я думала пра дзяўчатак і хлопцаў, якія ў гэты момант сядзяць у цесных і цёмных камерах. Сотні беларусаў знаходзяцца ў турме па палітычных матывах, і ўсе яны — нашы сучасныя героі. Мы павінны зрабіць усё, каб вызваліць і рэабілітаваць іх».

Ціханоўская з пасламі ўсклалі кветкі на ўваходзе ў беларускую гімназію, якая знаходзілася тут у пачатку ХХ ст., перад шыльдамі класікам беларускай літаратуры Максіму Гарэцкаму і Наталлі Арсенневай.

Потым дыпламаты запалілі свечкі перад абразом Маці Божай Астрабрамскай, якую шануюць і каталікі, і праваслаўныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930