Знайсці
21.04.2021 / 09:46РусŁacБел

СМІ: Лятальным апаратам, што парушыў мяжу Беларусі, мог быць беспілотнік кантрабандыстаў

У Польшчы распавялі, што лятальным апаратам, які ўварваўся 12 красавіка ў беларускую паветраную прастору, мог стаць беспілотнік кантрабандыстаў. Такую выснову зрабіла выданне wyborcza.pl, піша Tut.by.

Ілюстрацыйнае фота

20 красавіка стала вядома, што трыма днямі раней, 17 красавіка, патруль памежнага паста ў Кузніцы-Беластоцкай заўважыў беспілотнік, які ляцеў з боку Беларусі, з прымацаваным пакетам — ён заляцеў у глыбіню польскай тэрыторыі прыкладна на 400 метраў. Высветлілася, што дрон перапраўляў кантрабандныя цыгарэты на суму каля 84 тысяч злотых (каля 21 тысячы даляраў). Атрымальніка кантрабанды затрымалі.

Нагадаем, 13 красавіка беларускае Міністэрства абароны заявіла, што нейкае паветранае судна парушыла дзяржаўную мяжу Беларусі ў паветранай прасторы з боку Рэспублікі Польшча.

У сувязі з інцыдэнтам у абароннае ведамства Беларусі быў выкліканы аташэ па пытаннях абароны пры польскай амбасадзе. Яму заявілі пра тое, што неабходна правесці разбіральніцтва па факце інцыдэнту і праінфармаваць аб выніках беларускі бок.

Увечары таго ж дня падчас пасяджэння парламенцкага камітэта па нацыянальнай абароне намеснік кіраўніка абароннага ведамства Польшчы Войцэх Скуркевіч заявіў: «У нас няма такой інфармацыі, і яе варта разглядаць як фэйкавую навіну — хоць мы бачым у апошнія дні, мякка кажучы, актыўнасць беспілотнікаў, якія спрабуюць перасекчы мяжу».

Выданне wyborcza.pl паведамляе, што кантрабандысты ўжо даўно выкарыстоўваюць дроны для перакідання тавару праз мяжу. Верагодна, менавіта такі беспілотнік мог быць тым паветраным аб'ектам, які парушыў мяжу Беларусі 12 красавіка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930