Знайсці
20.04.2021 / 22:08РусŁacБел

Праект футбольнай Суперлігі, здаецца, пацярпеў крах

Усе ўдзельнікі Суперлігі зараз праводзяць сход, дзе абмяркоўваюць роспуск праекта, паведамляе Спорт-экспрэс са спасылкай на talkSPORT.

Раней, 20 красавіка, з'явілася інфармацыя, што «Чэлсі» рыхтуе дакументы для выхаду са складу Суперлігі. За лонданцамі плануюць прыняць такое рашэнне «Манчэстэр Сіці» і «Атлетыка», а таксама «Барселона», «Ліверпуль» і «Манчэстар Юнайтэд».

19 красавіка стала вядома аб фармаванні Суперлігі, у якую ўвайшлі «Арсенал», «Чэлсі», «Ліверпуль», «Манчэстэр Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд», «Тотэнхэм», «Рэал», «Барселона», «Атлетыка», «Мілан», «Інтэр» і «Ювентус». Меркавалася, што турнір з удзелам 20 камандаў стартуе ў жніўні.

У АПЛ (Англія), Серыі А (Італія) і Ла Лізе (Іспанія) выступілі супраць стварэння Суперлігі.

ФІФА і УЕФА прыгразілі санкцыямі, а прэзідэнт УЕФА Аляксандр Чэферын заявіў, што гульцы клубаў з Суперлігі не змогуць удзельнічаць у чэмпіянатах свету і Еўропы за свае зборныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930