Знайсці
20.04.2021 / 20:29РусŁacБел

Названыя топ-5 самых папулярных пастаўшчыкоў смартфонаў. Самыя цікавыя пазіцыі: 4 і 5

Samsung стаў найбуйнейшым пастаўшчыком смартфонаў па выніках першага квартала 2021 года. На другім месцы — Apple.

flickr.com

Аб гэтым паведамляецца ў даследаванні агенцтва Strategy Analytics, піша lenta.ru

За першы квартал карэйская кампанія адгрузіла на рынак 77 мільёнаў смартфонаў па ўсім свеце. У выніку доля карпарацыі на рынку склала 23%.

На другім месцы — Apple. Ён паставіў 57 мільёнаў iPhone, заваяваўшы долю ў 17%. Замыкае топ-3 Xiaomi — 49 мільёнаў прылад і доля 15%.

У першую пяцёрку таксама ўвайшлі кітайскія Oppo і Vivo — па 11% на кожную кампанію.

Пры гэтым выбуховы рост прадэманстравалі не Samsung, якую назвалі самым папулярным пастаўшчыком тэлефонаў, а кітайскія карпарацыі.

«Для кітайскага рынку смартфонаў гэта быў сенсацыйны квартал, абумоўлены поспехам прадуктаў 5G ў многіх цэнавых катэгорыях», — заўважыла старшы дырэктар Strategy Analytics Лінда Cуі. Пастаўкі смартфонаў у Кітаі выраслі на 35% у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года і склалі 94 мільёны адзінак.

Глабальныя пастаўкі смартфонаў дасягнулі 340 мільёнаў штук, што на 24% больш, чым у першым квартале 2020 года. Гэта самы высокі рост з 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930