Знайсці
20.04.2021 / 19:00РусŁacБел

Павіншаваць ветэрана прыехаў у Мінск асабіста Леанід Якубовіч

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Ярашэнка атрымаў незвычайнае віншаванне з Днём Перамогі. Павіншаваць Паўла Сафронавіча прыляцеў шоўмен, вядучы «Поля цудаў» Леанід Якубовіч, у якога даўнія цёплыя адносіны з Беларуссю, паведамляе Мінабароны.

Разам яны ўсклалі кветкі да мемарыяла загінулых лётчыкаў і пасадзілі дрэвы ў парку авіяцыйнага клуба.

Паўлу Сафронавічу — 96 гадоў. На фронт ён пайшоў у 1943-м, служыў старшым сувязістам. Перамогу сустрэў 9 мая ў Берліне. Пасля заканчэння вайны і да сённяшняга дня працуе ваенным журналістам.

Варта адзначыць, што гэтым візітам у Беларусь Леанід Якубовіч не абмежаваўся.

Ён таксама наведаў 87-гадовую Зінаіду Калоднік з вёскі Міроны, што ў Дзяржынскім раёне. Яе праўнучка напісала шоўмену ліст, дзе папрасіла новы тэлевізар і дровы. Якубовіч асабіста прыехаў з падарункамі.

mlyn.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930