Знайсці
20.04.2021 / 18:08РусŁacБел

«Лідскае піва» выпусціла першы ў краіне нефільтраваны квас

Навінка з натуральным сокам журавін прадаецца ў бутэльках аб'ёмам 1,5 літра, а ў алюмініевых банках квас з'явіцца да канца мая.

«Лідскі квас CRAZY CRUSH КЛЮКВА» вырабляюць са светлага кваснога сусла з дадаваннем папулярнага ў Беларусі соку журавін. Такое спалучэнне робіць смак напою больш мяккім у параўнанні з добра знаёмым усім квасам натуральнага браджэння, а колер — насычана-ягадным. Фірмовая кіслінка, характэрная для саспелых журавін, асвяжае і пакідае прыемны паслясмак. Для таго каб лепш раскрыць арыгінальны смак, нефільтраваны квас рэкамендуецца піць астуджаным.

Пры вытворчасці «Лідскага квасу CRAZY CRUSH КЛЮКВА» захоўваецца частка дражджавых клетак, якія звычайна выдаляюцца на стадыі фільтрацыі. Дрожджы нясуць вялікую порцыю розных вітамінаў, у першую чаргу групы B, і робяць нефільтраваны квас асабліва карысным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930