Знайсці
21.04.2021 / 00:05

Кава ці чай: які напой лепш пасуе вам?

Што больш бадзёрыць? Што лепш здымае стрэс? Што лепшае для зубоў?

Павялічыць

Фота Pixabay.

Што больш бадзёрыць?

Колькасць кафеіну ў гарбаце і каве адрозніваецца ў залежнасці ад сорту і спосабу прыгатавання, аднак часцей за ўсё ў каве кафеіну больш. Таму калі абапірацца на меркаванне, што кафеін павялічвае бадзёрасць, то кава мае ў гэтым перавагу. Аднак даследаванні паказваюць, што ўсё не так проста.

Даследчыкі выявілі, што невялікая колькасць кафеіну ў кубачку кавы сапраўды павялічвае пільнасць і хуткасць рэакцыі, а таксама паляпшае канцэнтрацыю. Аднак у той жа час гэта ніяк не ўплывае на памяць і прыняцце рашэнняў, у адрозненне ад гарбаты.

Ёсць доказы таму, што эфект кафеіну ў кубачку гарбаты павялічваецца дзякуючы амінакіслаце, вядомай як L-тэанін. Калі гэта амінакіслата ўзаемадзейнічае з кафеінам, то прадуктыўнасць можа павялічвацца нават больш, чым у выпадку з кавай, піша BBC.

Аднак варта мець на ўвазе, што праз 5—6 гадзін прыкладна палова кафеіну яшчэ застаецца ў арганізме, а гэта можа прывесці да праблем са сном. Таму гарбата, у якой менш кафеіну, чым у каве, з меншай імавернасцю можа парушыць сон.

Што лепш здымае стрэс?

Людзі часта выкарыстоўваюць гарачыя напоі, каб расслабіцца і зменшыць стрэс.

Даследаванне Універсітэцкага каледжа Лондана выявіла, што чорная гарбата можа дапамагчы справіцца са стрэсам, але незразумела, якія менавіта кампаненты выклікаюць такі эфект.

Таксама ў некаторых людзей трывогу зніжала зялёная гарбата. Навукоўцы звязваюць гэта з тым жа L-тэанінам, які можа дапамагаць змяншаць стрэс.

Што датычыць кавы, то вялікая колькасць кафеіну звязаная з павышаным узроўнем трывогі, таму эксперты раяць аддаваць перавагу каве без кафеіну, калі вам трэба проста расслабіцца.

Што лепшае для зубоў?

Згодна з даследаваннямі, гарбата змяняе колер зубоў больш, чым кава, але абодва напоі ўплываюць на белізну зубоў. Стаматолагі раяць змагацца з гэтым наступным чынам:

  • Дадавайце малако або яго альтэрнатыву да кавы або гарбаты.
  • Карыстайцеся зубной ніткай, каб прадухіліць утварэнне зубнога налёту.
  • Калі п’яце халодную гарбату ці каву, карыстайцеся саломінкай.
  • Па магчымасці прапаласкайце рот вадой пасля ўжывання кавы ці гарбаты.

Што лепшае для здароўя?

Эксперты лічаць, што кава і гарбата — частка збалансаванага рацыёну. Абодва напоі маюць у складзе поліфенолы — раслінныя злучэнні, карысныя для арганізма. У чаі ёсць патрэбны нам, асабліва дзецям, фтор. І ў чаі, і ў каве ёсць карысныя антыаксіданты.

Аднак не варта напояімі злоўжываць, бо зашмат кафеіну штодня павялічвае крывяны ціск, можа павышаць трывожнасць і мець іншыя негатыўныя эфекты.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31