Знайсці
20.04.2021 / 17:23РусŁacБел

За словы «пазыўны: «дрышч» пад фота міліцыянта далі два гады хатняй хіміі

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска вынесены прысуд 30-гадоваму Дзмітрыю Чахуту. Яго прызналі вінаватым паводле 369 артыкула КК і асудзілі да двух гадоў хатняй хіміі. Таксама суд абавязаў спагнаць з абвінавачанага 1000 рублёў маральнай шкоды на карысць пацярпелага, паведамляе spring96.org.

Дзмітрыя Чахуту прызналі вінаватым ў тым, што ён абразіў аднаго супрацоўніка органаў унутраных спраў. Дзмітрый размясціў у адным з тэлеграм-каналаў тэкст пад калажом: «Позывной дрыщ».

Эксперт Юлія Папко ў снежні 2020 года прызнала слова «дрыщ» ненарматыўным, «калі мы ацэньваем асобу», адзначыўшы, што праводзіла ацэнку з улікам арфаграфічнай памылкі: правільны варыянт напісання слова — «дрищ». Паводле экспертызы, у слове «дрыщ» маецца негатыўная ацэнка таго работніка.

Яе экспертызу пацвердзіў і прадстаўнік кіравання дзяржкамітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Клюеў.

Дзмітрый Чахута прызнаў віну. Ён дапусціў, што каментар мог абразіць, аднак адзначыў, што на той момант не разумеў, што пацярпелы з'яўляецца супрацоўнікам унутраных спраў. Ён не чытаў каментары да фотаздымка, а мог толькі меркаваць, што гэтая асоба магла быць супрацоўнікам АМАП, бо ў канале размяшчаліся іх звесткі. Дзмітрый Чахута адзначыў, што чалавек на фотаздымку быў худы, менавіта таму ён так і напісаў. Але ўспрымае каментар выключна жартоўным: ён адносіўся да ўсёй групы людзей, якіх размясцілі на калажы.

Абвінаваўца Арцём Цвяткоў сказаў, што фраза абразіла гонар і годнасць як канкрэтнага пацярпелага, так і супрацоўнікаў унутраных спраў у цэлым. На думку пракурора, «злачынства здзейснена па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці», і гэта абцяжваючая акалічнасць.

Пракурор прасіў пакараць абвінавачанага двума гадамі хатняй хіміі. У выніку суддзя агучыла такі прысуд: два гады хатняй хіміі і тысяча рублёў кампенсацыі маральнай шкоды на карысць пацярпелага.

У апошнім слове Чахута падкрэсліў, што ўсвядоміў свой учынак і просіць прабачэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930