Знайсці
20.04.2021 / 17:05РусŁacБел

Адвакат: Навальны знаходзіцца ў адзіночнай камеры бальніцы для сухотнікаў, усё лячэнне — кропельніца з глюкозай

Аляксей Навальны знаходзіцца ў адзіночнай камеры сухотнай бальніцы ў калоніі № 3 ва Уладзімірскай вобласці. Аб гэтым паведаміў адвакат палітыка Вадзім Кобзеў, піша meduza.io

Кобзеў распавёў, што ўвечары 18 красавіка, у дзень шпіталізацыі, Навальнаму «з чацвёртага разу зрабілі кропельніцу з глюкозай».

Па словах Кобзева, увечары 19 красавіка «тры медсястры распачалі шэсць спробаў зрабіць яшчэ адну кропельніцу, але так і не змаглі трапіць у вену». Цяпер, заявіў адвакат, у Навальнага «ўсе рукі сколаты і ў сіняках».

Іншага лячэння, як распавёў Кобзеў, Навальнаму не прызначылі.

Аляксей Навальны некалькі тыдняў скардзіцца на болі ў спіне і нагах. З 31 сакавіка ён трымае галадоўку, патрабуючы дапусціць да яго незалежных дактароў. Дактары 15 красавіка паведамілі пра «рэзка адмоўную» дынаміку аналізаў палітыка, якая, на іх думку, можа прывесці да нырачнай недастатковасці і цяжкіх паталогій сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Навальны быў арыштаваны 17 студзеня, калі прыляцеў з Берліна ў Маскву. У Нямеччыне ён лячыўся пасля атручвання ядам класа «Навічок». Яму далі рэальны тэрмін замест умоўнага па справе «Іў Рашэ» 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930