Знайсці
20.04.2021 / 16:50РусŁacБел

Аварыйна спыненыя цэхі на «Гродна Азоце» яшчэ не запусцілі, яны стаяць ужо суткі

Аварыйна спыненыя цэхі на «Гродна Азоце» яшчэ не запусцілі, яны стаяць ужо суткі. Пра гэта Tut.by распавялі работнікі прадпрыемства. «Аміяк-4», як абяцалі раней, да гэтага часу ўжо павінен быў аднавіць працу, потым павінны былі запусціць і «Карбамід-4».

t.me/stachkomazota

Інфармацыя аб праблемах у працы некалькіх цэхаў на «Гродна Азоце» «Аміяк-4», «Капралактам-2» і «Карбамід — 4» — з'явілася днём у панядзелак, 19 красавіка.

Гарадзенцы заўважылі спачатку факел над адным з цэхаў, а потым густы белы дым, які ішоў з адной з труб прадпрыемства. «Гродна Азот» афіцыйна паведаміў, што ў 14:35 адбылося пазапланавае спыненне абсталявання цэха «Аміяк-4» у выніку памылковых дзеянняў персаналу электрацэха. «Аміяк-4», абяцалі, адновіць сваю працу на працягу сутак, потым запусцяць і «Карбамід-4». Але праз суткі цэхі стаяць. Пра гэта Tut.by паведамілі работнікі прадпрыемства.

У адміністрацыі прадпрыемства Tut.by коратка пракаментавалі, што цэхі цяпер «у стадыі пуску».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера