Знайсці
20.04.2021 / 15:46РусŁacБел

Суд пакінуў у сіле прысуд Кацярыне Барысевіч — 19 мая яна павінна выйсці на волю

20 красавіка Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю на прысуд журналістцы TUT.BY Кацярыне Барысевіч. 2 сакавіка суд Маскоўскага раёна прысудзіў яе да шасці месяцаў пазбаўлення волі па справе аб «нуль праміле». Пракуратура палічыла такі прысуд занадта мяккім — і падала пратэст.

Разгляд апеляцыі быў прызначаны на 14-ю гадзіну. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.

У 14.08 у залу зайшлі адвакаты журналісткі. Разгляд апеляцыі доўжыўся каля 50 хвілін. А 15-й гадзіне ў залу сталі запускаць слухачоў.

У 15.20 судовая калегія абвясціла рашэнне: пакінуць прысуд Кацярыне Барысевіч — паўгода пазбаўлення волі — у сіле. Апеляцыйныя пратэст і скаргу суд пакінуў без задавальнення.

Гэта значыць, што ўжо менш чым праз месяц Барысевіч зможа быць дома.

У працэсе Кацярына Барысевіч удзельнічала па відэасувязі з Жодзінскага СІЗА.

Крымінальную справу ў дачыненні да Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна распачалі 19 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў разгалашэнні медычнай таямніцы, што, на думку Генпракуратуры, пацягнула цяжкія наступствы. Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — тры гады пазбаўлення волі. Нагадаем, 13 лістапада 2020 года за аўтарствам Кацярыны Барысевіч выйшаў артыкул, у якім са спасылкай на медыцынскія дакументы і каментар лекара сцвярджалася, што ў крыві Рамана Бандарэнкі не было выяўлена этанолу. Першыя асобы заяўлялі, што памерлы хлопец быў п'яны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930