Знайсці
20.04.2021 / 12:51

Сваяка Васіля Быкава адправілі за спевы на 15 сутак. Калі падышла міліцыя, выконваў Макса Каржа

4 красавіка вулічнага музыку Івана Пірэйку затрымалі міліцыянты ў пераходзе каля метро «Каменная горка». Чаму? Бо міліцыю выклікаў мужчына, якому не спадабаўся рэпертуар Івана. У выніку хлопец правёў 15 сутак за кратамі.

Павялічыць

«Я ўдзельнічаю ў праекце «Пешаходка»: спяваю ў розных месцах Мінска, гэта ўсё дазволена, гэта ўсё афіцыйна. І гэтым я зарабляю на жыццё, таму абвінавачванні, што я недзе мог пікетаваць — абсурд.

Але ж вось пасля аднаго з выступаў я трапіў на суткі.

Не ведаю, якая менавіта песня стала трыгерам для таго «неабыякавага грамадзяніна», які выклікаў міліцыю. Я спяваю песні на беларускай, рускай, англійскай. На беларускай у асноўным спяваю Вольскага, N.R.M. 

Павялічыць

І вось я спяваў, калі да мяне падышоў мужчына сталага веку: сівыя валасы, у акулярах. Ён сказаў, каб я не спяваў «такія» песні. Сказаў: «Вам, музыкам, дазволілі спяваць беларускі фальклор, а не вось такое», — згадвае Іван.

— Я спачатку хацеў сысці пасля яго пагроз. Але нейкія мясцовыя хлопцы мне сказалі, што ведаюць мужчыну. Гэта ці то назіральнік на выбарах, ці то дэпутат, дакладна не памятаю. Але, маўляў, той мужык часта ходзіць там і чапляецца да ўсіх.

Ладна, думаю, застануся. А праз хвілін сорак вяртаецца той мужчына — з ім міліцыя, трое, без масак, але ў такой плямістай камуфляжнай форме. Я тады спяваў увогуле Макса Каржа. Міліцыя кажа: паступіла заява на лінію 102, праедзем для высвятлення абставін. 

Павезлі мяне ў ГАМ-2 Фрунзенскага РУУС. У бусіку паехаў і той «неабыякавы». Яго ўзялі браць тлумачэнні. 

У мяне апісалі рэчы, пасадзілі ў стакан. Склалі пратакол на мяне: 24.23. Пасля — на Акрэсціна.

На Акрэсціна, натуральна, больш народу ў камеры, чым прадугледжана. У камеры на два месцы было 7-8 чалавек. Але там падлога драўляная, спаць можна».

Пасля быў традыцыйны суд па скайпе. 

«Я спадзяваўся, што, можа, дадуць штраф і адпусцяць. У мяне хранічныя захворванні, я казаў суддзі пра лекі. 

Як высветлілася, той «неабыякавы грамадзянін» распавёў міліцыі, што я нібыта спяваў песню, у якой ухваляў стагоддзе БНР. У дадзенай песні былі словы «Мы пераможам, трэба пацярпець».

Што?! Такіх песень я і не ведаю і ніколі не чуў. А што стагоддзе БНР было тры гады таму, я сам даведаўся толькі ўжо пазней, у камеры. Шчыра скажу, ведаў, што ёсць Дзень Волі, але не ведаў, што гэтае свята прымеркаванае да БНР.

Але ж мне далі 15 сутак. 

Частку з іх я правёў на Акрэсціна, частку ў Жодзіне. У Жодзіне было горш: там на падлозе плітка і спальныя прыналежнасці не даюць. А ложкі зробленыя з такіх рашотак — спаць зусім цяжка.

Хлоркай у нас не палівалі, але сукамернікі мне адразу распавялі, як сябе паводзіць, каб хлоркі не было. Напрыклад, ніякіх лішніх пытанняў, прэтэнзій, нельга ўдзень на ложках сядзець, — расказвае Іван Пірэйка. — Мне казалі сукамернікі, што спецыяльна затрымліваюць бамжоў усялякіх са звалак, каб у камеру з палітвязнямі як мінімум аднаго такога закінуць.

У Жодзіне ў нас у камеры таксама быў чалавек 66 гадоў, якога за п'янку ўзялі, бамжаватага выгляду, з вошамі і каростай. З яго слоў, гэта дабро ён займеў ўжо ў зняволенні, і сам вельмі пакутаваў, шукаў па начах вошай і ціснуў іх яйкі, але ў яго яшчэ і зрок -9. Быццам у сераду ён выходзіць. Завуць Мікалай. Калі б яму акуляры хто-небудзь прынёс і сустрэў, было б добра. Яму трэба да медыкаў, ён прыязджаў з Наваполацка здымаць шрубы пасля пералому ног, але няўдала выпіў два разы запар. Казаў, што цяпер пойдзе ў манастыр.

А пасля выхаду я звязаўся з адным з сукамернікаў — ён цяпер у бальніцы з тэмпературай 39, у яго каранавірус».

Сам Іван выйшаў з камеры таксама прыхварэўшым. Акрамя таго, хвалюецца, што мог падхапіць каросту.

Цяпер Іван плануе падлячыцца і працягнуць выступаць на вуліцы. Кажа, можа, некаторыя песні і прыбярэ з рэпертуару, але ж зусім ад беларускіх песен не адмовіцца.

Яшчэ цікавы момант: Іван Пірэйка — далёкі сваяк славутага пісьменніка Васіля Быкава. 

«Мая бабуля па бацьку — стрыечная сястра Быкава. 

Мяне гэта натхняла, само сабою, але я стараўся асабліва не афішаваць. Вучыўся ў беларускай школе, усе прадметы выкладаліся па-беларуску, але ж настаўнікі не ведалі пра маё сваяцтва з Быкавым, а сам я не казаў. Гэта не было сакрэтам, сябры мае ведалі, але я не бачыў сэнсу неяк гэта выстаўляць напаказ. Чытаў кнігі Быкава і па школьнай праграме, і самастойна. 

Цяпер бабуля ўжо памерла, на жаль. Але калі я быў малы, яна нярэдка мне расказвала пра іх з Васілём дзяцінства ў вёсцы Бычкі, пра тое, як на яго «пахаронкі» прыходзілі, хоць ён быў жывы…

Згадвала нават некаторыя прыколы з дзяцінства: напрыклад, як падлеткамі пайшла з роднай сястрою Васіля на сажалку. А Быкаў з сябрам скралі ў іх вопратку — дзяўчатам давялося бегчы дахаты ў чым былі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31