Знайсці
19.04.2021 / 20:49

Галоўнаму рэдактару Intex-press вынеслі пракурорскае папярэджанне за інтэрв'ю з Ціханоўскай

Дырэктар ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс», галоўны рэдактар газеты Intex-press Уладзімір Янукевіч атрымаў папярэджанне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры за інтэрв'ю з экс-кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай, паведамляе БАЖ.

Павялічыць

Інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай выйшла ў нумары Intex-press ад 14 красавіка. У той жа дзень Уладзіміру Янукевічу патэлефанавалі з Баранавіцкай міжраённай пракуратуры і запрасілі на сустрэчу раніцай 15 красавіка. На сустрэчы Баранавіцкі міжраённы пракурор Аляксандр Карлюк зачытаў Уладзіміру Янукевічу вынесенае яму папярэджанне.

Там было сказана, што ў ходзе маніторынгу СМІ ўстаноўлена, што ў нумары Intex-press ад 14 красавіка было апублікавана інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, якая хаваецца ад органаў крымінальнага пераследу, у дачыненні да якой узбуджаны шэраг спраў за здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, якая выступае ў тым ліку ад імя Каардынацыйнай рады, «што з'яўляецца экстрэмісцкім фарміраваннем».

Таксама ў папярэджанні было пазначана на патрабаванне закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» аб недапушчальнасці распаўсюджвання ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-рэсурсах інфармацыі, накіраванай на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці або той, якая змяшчае заклікі да такой дзейнасці, гвалту і жорсткасці, іншай інфармацыі, распаўсюджванне якой здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь або забаронена заканадаўствам краіны.

«На жаль, мне не было растлумачана, якія менавіта словы ў інтэрв'ю парушылі, на думку Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, дзеючае заканадаўства. Мы расцэньваем гэтае папярэджанне як ціск на свабоду слова і будзем абскарджваць у пракуратуры Брэсцкай вобласці», — сказаў службе маніторынгу ГА «БАЖ» Уладзімір Янукевіч.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31