Знайсці
19.04.2021 / 15:11РусŁacБел

Чым карысны бярозавы сок, а каму яго трэба асцерагацца

Даследаванняў аб карысці і шкодзе бярозавага соку не так шмат — тым не менш, сёе-тое навуцы аб гэтым прадукце вядома. У чым карысць бярозавага соку і чаму абпівацца ім таксама не варта, піша Tut.by.

Уплывае на склад бярозавага соку можа мноства фактараў, у тым ліку тып глебы і ўзрост дрэва.

Тым не менш, традыцыйна яго называюць добрай крыніцай вітамінаў і мінералаў. У ім мала калорый і цукру, затое шмат магнію і марганцу (гэты мінерал важны ў першую чаргу для здароўя костак). Таксама ёсць фосфар, калій, фалійная кіслата, вітамін С; антыаксіданты, якія дапамагаюць змагацца з акісляльным стрэсам у арганізме.

Па выніках даследавання з асцярожнасцю да гэтага напою раяць ставіцца тым, у каго ёсць алергія на бярозавы пылок.

Да таго ж, з-за вялікай колькасці марганцу ўжываць гэты напой варта ў абмежаваных колькасцях (асабліва для людзей з захворваннямі печані).

Калі зыходзіць з таго, што верхняя дапушчальная мяжа марганцу у дзень складае 9-11 мг у дзень для дарослых і 2-6 мг для дзяцей, дарослым не варта піць больш за 900 мл, а дзецям больш за 300 мл гэтага напою (у 300 мл бярозавага соку 3 мг марганца).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930