Знайсці
19.04.2021 / 14:03РусŁacБел

Зацверджаны новы фармат футбольнай ЛЧ. Адна ліга з 36 каманд замест падзелу на групы

Члены выканкама УЕФА аднагалосна прагаласавалі за змяненне фармату Лігі чэмпіёнаў, паведамляе журналіст The New York Times Тарык Панджа на сваёй старонцы ў Twitter 19 красавіка, піша Спорт-Экспрэс.

twitter.com

Паводле звестак крыніцы, з сезона-2024/25 года ў розыгрышы турніру будуць удзельнічаць не 32, а 36 каманд.

Новы фармат прадугледжвае адну лігу замест падзелу на групы. Мінімум падчас турніру кожная з каманд правядзе па 10 матчаў [па швейцарскай сістэме]. Затым восем лепшых паспрачаюцца за трафей у фармаце плэй-оф.

Раней СМІ паведамлялі, што члены выканкама УЕФА, акрамя павелічэння колькасці ўдзельнікаў, абмяркоўваюць пытанне прадастаўлення wild card некаторым клубам, што дазволіць ім гуляць у Лізе чэмпіёнаў без выканання ўмоў адбору па спартыўным прынцыпе.

Сёння таксама стала вядома, што вядучыя клубы Еўропы створаць Суперлігу ў піку ЛЧ.

Рэвалюцыя ў футболе — «МЮ», «Рэал», «Барселона», «Ювентус» і яшчэ 8 клубаў стварылі Суперлігу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031