Знайсці
19.04.2021 / 13:33РусŁacБел

У Асіповічах падлетак некалькі разоў ударыў нагой па сцяне, і пліты абваліліся. У юнака цяжкія траўмы

Пра выпадак, што здарыўся ў суботу, паведаміў у сваім тэлеграм-канале СК.

CR

СК

17-гадовы хлопец знаходзіўся на тэрыторыі будаўніцтва бальніцы. Ён некалькі разоў ударыў нагой па цаглянай сцяне, у выніку абваліліся тры жалезабетонныя пліты перакрыцця на другім паверсе. А адна з пліт прыціснула падлетка.

Двое іншых хлопчыкаў паклікалі на дапамогу. З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі маладзён шпіталізаваны. Зараз яго жыццю нічога не пагражае.

Хлопец з'яўляецца навучэнцам школы-інтэрнату для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата і пражывае ў інтэрнаце гэтай установы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера