Знайсці
19.04.2021 / 12:44РусŁacБел

Мінчук наняў фуру, каб адвезці яблыкі ў Гомель. Машына прапала

Пра выпадак паведамляе сталічная міліцыя.

У міліцыю звярнуўся мінчук. Ён распавёў, што папрасіў знаёмага размясціць у інтэрнэце заяўку аб перавозцы 20 тон яблык у Гомель.

Праз некаторы час яму патэлефанаваў мужчына, прадставіўся Арцёмам, прапанаваў паслугі. Маўляў, у яго ёсць уласная машына. Мужчыны сустрэліся, загрузілі 20 тон яблыкаў у аўтамабіль, пасля чаго кіроўца з'ехаў, аднак да месца прызначэння не прыбыў, а мабільны адключыў.

Міліцыя ўстанавіла асобу кіроўцы. Гэта быў 29-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці.

Высветлілася, што ён вырашыў скарыстацца прапановай, а даведаўшыся, што яблыкі будуць перавозіцца без суправаджальных дакументаў, вырашыў іх скрасці і перапрадаць. Замяніў на сваім транспартным сродку рэгістрацыйны знак і стаў выкарыстоўваць іншую сім-карту.

Пасля таго, як 20 тон яблыкаў (уладальнік ацаніў груз у 19 тысяч рублёў) былі загружаныя ў аўтамашыну, мужчына вывез іх у Маладзечна, дзе прадаў, а грошы забраў сабе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера