Знайсці
19.04.2021 / 10:02РусŁacБел

Названы самы касавы фільм за часы пандэміі

Блокбастар «Гадзіла супраць Конга» стаў самым касавым галівудскім фільмам за час пандэміі каранавіруса, сабраўшы ў сусветным пракаце больш за 390,2 мільёна даляраў.

Кадр з фільма

Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай The Hollywood Reporter.

Стужка пабіла рэкорд баевіка «Довад» Крыстафера Нолана, які сабраў 365 мільёнаў даляраў у сусветным пракаце.

Адзначаецца, што для многіх кінатэатраў Лос-Анджэлеса і Нью-Ёрка, якія ўпершыню адкрыліся пасля пачатку пандэміі, «Гадзіла супраць Конга» стаў першай паказанай карцінай. У ЗША фільм сабраў 80,5 мільёна даляраў, у сусветным пракаце больш за ўсё грошай яму прынёс Кітай — 177 мільёнаў даляраў.

Карціна Адама Вінгарда прысвечана супрацьстаянню Гадзілы і Кінг-Конга, двух знакамітых монстраў кінематографа. Першы фільм пра Кінг-Конга з'явіўся ў 1933-м у ЗША, першая японская карціна пра Гадзілу выйшла ў 1956 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера