Знайсці
19.04.2021 / 09:10РусŁacБел

У Карэлічах позва з СК прыйшла 8-гадовай дзяўчынцы

У гарадскім пасёлку Карэлічы Следчы камітэт даслаў позву Ганне Пякарскай. Так завуць дачку Рамана Пякарскага. Ёй 8 гадоў, і яна з бацькам зарэгістраваная ў Карэлічах. Раман размясціў фота позвы ў фэйсбуку, піша Hrodna.life.

Фота з фэйсбука

 — Я грамадзянін Беларусі, але з 2007 года жыву за мяжой. Дачка нарадзілася ў 2012 годзе, яна грамадзянка іншай краіны, але ў Беларусі мае пасведчанне на часовае пражыванне. Зарэгістраваная яна там, дзе і я, у Карэлічах, — распавёў Раман Hrodna.life.

За каментары ў Telegram Рамана распачалі крымінальную справу, расказаў ён. Па якім артыкуле, нікому пакуль не сказалі.

 — Вось усіх, хто зарэгістраваны па гэтым адрэсе, і выклікаюць на допыт. Павестку прыслалі і майму бацьку, інваліду першай групы. Мая мама хадзіла да іх у СК. Пыталіся пра мяне і сказалі, што прыйдуць з ператрусам. Хоць я ў РБ і не жыву даўно, і ўсе пра гэта ведаюць.

Дачка Рамана пастаянна жыве ў іншай краіне. У Карэлічах яна была толькі некалькі разоў. Позву 8-гадовай дзяўчынцы Раман ацэньвае як «непрафесійную працу супрацоўнікаў». Скардзіцца на дзеянні супрацоўнікаў у Беларусі ён не бачыць сэнсу.

У прэс-службе СК атрымаць каментар Hrodna.life не ўдалося.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера