Знайсці
18.04.2021 / 20:30РусŁacБел

Канстытуцыйная камісія не падтрымала абмежаванне выбарчага права 20—70 гадамі

Аб гэтым заявіла ў эфіры тэлеканала СТВ намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Беларусі Наталля Карповіч, паведамляе БелТА.

«Было выказана практычна аднадушнае меркаванне членаў Канстытуцыйнай камісіі аб непрымальнасці такога роду змяненняў часткі 1 артыкула 64 Канстытуцыі, якая на сённяшні дзень вызначыла ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, што актыўнае выбарчае права належыць грамадзянам з моманту іх паўналецця — з 18 гадоў. Ніякіх падстаў для ўвядзення абмежаванняў не маецца», — сказала Наталля Карповіч.

Чытайце таксама: СТВ змяніла тэкст паведамлення аб праве галасаваць ад 20 да 70 гадоў, але відэа засталося

«Гэта недапушчальна». Рыгор Васілевіч — пра ідэю абмежаваць узрост для галасавання 70 гадамі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930