Знайсці
18.04.2021 / 14:03РусŁacБел

Кікбаксёр-беларус Арлоўскі атрымаў 20-ю перамогу ў UFC — ніводнаму цяжкавагавіку гэта не ўдавалася

Былы чэмпіён абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) у цяжкай вазе Андрэй Арлоўскі перамог амерыканца Чэйза Шэрмана на турніры UFC Vegas 24, піша РБК.

Двубой доўжыўся ўсе тры раўнды, па выніках якіх суддзі аднагалосна аддалі перамогу 42-гадоваму байцу.

Усяго на рахунку беларуса, які дэбютаваў у UFC у 2000 годзе, 31 перамога і 20 параз у змяшаных адзінаборствах, два баі не адбыліся. Ён абнавіў рэкорд па перамогах ва UFC сярод байцоў цяжкай вагавой катэгорыі — 20. Рэкорд UFC па перамогах сярод усіх байцоў належыць Дональду Сэроне (23), Арлоўскі дзеліць чацвёрты радок.

Арлоўскі валодаў чэмпіёнскім поясам UFC у 2005—2006 гадах. У 2000 годзе стаў пераможцам «Чэмпіянату Еўропы», арганізаваным расійскім прамоўшэнам М-1 Global. Акрамя гэтага, выступаў у прэстыжным Гран-пры Strikeforce, кікбаксёрскім турніры і баксёрскім баі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера