Знайсці
18.04.2021 / 13:13РусŁacБел

ЗША плануюць перад вывадам войскаў з Афганістана ўвесці іх туды яшчэ больш

Міністэрства абароны ЗША зьбіраецца часова павялічыць колькасьць войскаў у Аўганістане, каб забясьпечыць бясьпечны вывад усіх сваіх сіл з краіны да 11 верасьня, піша Радыё Свабода.

Прэс-сакратар Пэнтагону Джон Кірбі пакуль не расказаў дэталяў, але заявіў, што вайскоўцам, якія цяпер знаходзяцца ў Аўганістане, можа спатрэбіцца дапамога для завяршэньня вываду.

Дапамога, на яго думку, можа спатрэбіцца ў лягістыцы, інжынэрнай справе, магчыма, сілавой абароне, каб зрабіць вывад эфэктыўным і бясьпечным.

14 красавіка прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн заявіў пра пляны вывесьці ўсе амэрыканскія войскі да 11 верасьня — 20-й гадавіны нападаў на амэрыканскія гарады, якія выклікалі ўмяшаньне ЗША і НАТА ў Аўганістан. Разам з тым у амэрыканскай адміністрацыі паабяцалі даць талібам «рашучы адказ» у выпадку працягу агрэсіі супраць амэрыканскіх вайскоўцаў.

Амэрыканскія сілы першапачаткова зьбіраліся вывесьці да 1 траўня, аднак Байдэн заявіў, што патрабуецца больш працяглы тэрмін на вывядзеньне войскаў. Таксама пра вывад кантынгенту цягам некалькіх месяцаў заявіў старшыня НАТО Енс Столтэнбэрг.

У 2011 годзе колькасьць войскаў ЗША ў Аўганістане перавышала 100 тысяч чалавек, з таго часу яна істотна зьменшылася і цяпер складае каля 2,5 тысяч. Агульная колькасьць прадстаўнікоў вайсковага кантынгенту краін НАТО — менш за 10 тысяч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930