Знайсці
18.04.2021 / 09:56РусŁacБел

Два ваенныя караблі Вялікабрытаніі адправяцца ў Чорнае мора ў маі

Як паведаміла газета The Times, гэты жэст закліканы выказаць падтрымку Украіне і NATO ў рэгіёне на фоне сітуацыі на расійска-ўкраінскай мяжы, піша ТАСС.

Паводле інфармацыі выдання, гаворка ідзе пра эскадраны мінаносец і фрэгат. Караблі аддзеляцца ад авіяноснай ударнай групы ВМС у Міжземным моры і праз праліў Басфор накіруюцца ў Чорнае мора.

Газета тлумачыць, што пастанова была прынятая ў знак падтрымкі Украіны пасля таго, як Мінабароны ЗША адмовілася ад запланаванай адпраўкі ў Чорнае мора двух эсмінцаў, каб не дапусціць далейшага росту напружанасці ў рэгіёне і не правакаваць Расію.

Адзначаецца, што ў выпадку пагрозы з боку РФ Вялікабрытанія гатовая накіраваць у рэгіён і іншую вайсковую тэхніку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера