Знайсці
17.04.2021 / 21:51РусŁacБел

Чэхія вышле 18 расійскіх дыпламатаў і абвясціла ў вышук Пятрова і Башырава. Падазраюць іх датычнасць да выбухаў у 2014-м

МЗС Чэхіі заявіла пра высылку 18 расійскіх дыпламатаў, паведамляе выданне Novinky са спасылкай на міністра замежных спраў краіны Яна Гамачэка, піша РБК.

Руслан Башыраў і Аляксандр Пятроў, Metropolitan police / Global Look Press

Па яго словах, гэтыя людзі былі ідэнтыфікаваныя як супрацоўнікі ГРУ і Службы знешняй разведкі (СВР). Дыпламатам далі 48 гадзін на тое, каб пакінуць Чэхію.

Пасольства Расіі ў Празе паведаміла, што чэшскі бок апавясціў расійскі аб высылцы супрацоўнікаў дыпмісіі.

Таксама паліцыя Чэхіі абвясціла ў вышук меркаваных супрацоўнікаў ГУ Генштаба Мінабароны (былое ГРУ) Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, гаворыцца ў паведамленні ведамства. Іх жа брытанская разведка падазравала ў датычнасці да атручвання былога расійскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў Солсберы.

Вышук абвешчаны «ў сувязі з расследаваннем абставінаў цяжкага злачынства».

Паведамляецца, што ў кастрычніку 2014 года і, у прыватнасці, 16 кастрычніка, яны прыязджалі ў Прагу, затым — у Злінскі край.

16 кастрычніка 2014 года ў вёсцы Врбеціцэ Злінскага края адбылася серыя выбухаў на складах боепрыпасаў. У суботу, 17 красавіка, прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў, што Прага выявіла расійскі след у арганізацыі выбухаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930