Знайсці
17.04.2021 / 18:38РусŁacБел

Адзінота гора: каралева Брытаніі на пахаванні прынца Філіпа ФОТА

Брытанія сёння развіталася з прынцам Філіпам, герцагам Эдзінбургскім — мужам каралевы Лізаветы. Яны пражылі разам 73 гады, Філіп памёр 9 красавіка ва ўзросце 99 гадоў. Каралева Лізавета сядзіць у капліцы святога Джорджа непадалёк ад труны мужа. «Адзінота гора» — так назвалі гэтае фота PA Media брытанскія СМІ.

Фота з фэйсбука PA Media

Затым труну з целам герцага даставілі на аўтамабілі Land Rover, які прынц Філіп дапамог мадыфікаваць некалькі гадоў таму. Аўтамабіль суправаджала жалобная працэсія, у якой ішлі члены каралеўскай сям'і. Таксама за аўтамабілем ішла каралеўская марская пяхота і вайскоўцы з іншых войскаў, да якіх меў дачыненне прынц.

З-за абмежаванняў па каранавірусе на службе ў капліцы прысутнічалі толькі каля 30 членаў каралеўскай сям'і. Прынца пахавалі ў каралеўскай пахавальні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930