Знайсці
17.04.2021 / 14:13РусŁacБел

Лукашэнка сказаў, што ніколі не рабіў прышчэпку ад грыпу

Пра гэта ён сказаў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў падчас удзелу ў суботніку, піша БелТА.

БелТА

«Мы чакалі, казалі пра гэта, што будзе новая, трэцяя, хваля. Мы чакалі большай хвалі. Я думаю, [міністр] Піневіч сказаў ужо пра гэта, што мы чакалі ў паўтара разы вышэйшы ўздым», — адзначыў Лукашэнка.

«Мы вырабляем дастаткова вакцын для таго, каб хаця б засцерагчы на час людзей. На паўгода, 6-8 месяцаў. Мы не ведаем, на працягу якога тэрміну вакцына будзе дзейнічаць. Тое, што яна дзейнічае і засцерагае людзей на нейкі перыяд, — гэта дакладна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў важнасць здаровага ладу жыцця, падтрымання дастатковага ўзроўню фізічнай актыўнасці з улікам, што падобныя вірусы могуць атрымаць распаўсюджванне і ў будучыні.

Лукашэнка сказаў, што сам пакуль не плануе вакцынавацца, асабліва ўлічваючы тое, што нядаўна аналіз яго крыві паказаў наяўнасць дастатковай колькасці антыцелаў пасля раней перанесенай хваробы. Ён дадаў, што раней ніколі не рабіў прышчэпкі ад грыпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930