Знайсці
17.04.2021 / 12:39РусŁacБел

У Пінску завялі крымінальную справу «за фінансаванне пратэстаў» дабрачыннай арганізацыяй

«Праз дабрачынную ўстанову яе кіраўніца Ш. выдзяляла фінансавае і іншае матэрыяльнае забеспячэнне для ўдзельнікаў незаконных масавых мерапрыемстваў», — заявіла пінская пракуратура. За гэта пагражае арышт або зняволенне да двух гадоў паводле 2-й часткі артыкула 342.

23 сакавіка стала вядома, што ў Пінску ліквідуюць прыватную дабрачынную арганізацыю «Палеская дабрыня». Яе заснавальніца Алена Шымоліна падчас выбарчай кампаніі дапамагала ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай і была назіральніцай на выбарах у Пінску, піша «Радыё Свабода».

Арганізацыя дапамагала дзецям з інваліднасцю, малазабяспечаным сем’ям, жанчынам, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя сітуацыі, а пасля жнівеньскіх пратэстаў — і пацярпелым ад рэпрэсій.

15 кастрычніка Алену Шымоліну затрымалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 18 жніўня. На наступны дзень судзілі, прызналі вінаватай, штраф 810 рублёў. Праз два дні быў ператрус у яе дома і чатырохгадзінны допыт.

Пасля гэтага Шымоліна з'ехала з 13-гадовай дачкой ва Украіну, потым пераехала ў Польшчу, цяпер у Чэхіі.

Актывістка сцвярджае, што здолела вывезці за мяжу доказы гвалту сілавікоў над пінчукамі і хоча прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930