Знайсці
17.04.2021 / 11:29РусŁacБел

«У канструктыўным рэчышчы». Паслы Нямеччыны і Францыі апублікавалі паведамленне пра сустрэчу з Макеем

Паслы Нямеччыны і Францыі ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр і Нікаля дэ Лякост апублікавалі паведамленне пра ўчорашнюю сустрэчу з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Заява з'явілася на старонках пасольстваў Германіі і Францыі ў Мінску. Вось яго тэкст.

Падчас сустрэчы бакі закранулі тэму палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама абмеркавалі некаторыя пытанні міжнароднай палітыкі.

Сустрэча прайшла ў канструктыўным рэчышчы.

Амбасадары выказалі занепакоенасць урадаў сваіх дзяржаў з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і нагадалі аб пазіцыі ЕС аб немагчымасці нармалізацыі адносін да тых часоў, пакуль не будзе пакладзены канец сілавым дзеянням, накіраваным супраць мірных дэманстрантаў, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя, не будзе пачаты шырокі ўсебаковы палітычны дыялог і, як вынік, праведзеныя новыя прэзідэнцкія выбары.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930