Знайсці
17.04.2021 / 09:51РусŁacБел

У Расіі затрымалі ўкраінскага генконсула 

Украінскі консул на сустрэчы з расіянінам у Санкт-Пецярбургу паспрабаваў атрымаць інфармацыю закрытага характару і быў затрыманы з доказамі злачынства.

Фота з фэйсбука

Супрацоўнікі ФСБ затрымалі ў Санкт-Пецярбургу консула Генеральнага консульства Украіны за атрыманнем закрытай інфармацыі з баз звестак праваахоўных органаў і ФСБ. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ.

«16 красавіка ў Санкт-Пецярбургу падчас сустрэчы з расійскім грамадзянінам пры атрыманні інфармацыі закрытага характару, якая змяшчаецца ў базах звестак праваахоўных органаў і ФСБ Расіі, затрыманы з доказамі злачынства ўкраінскі дыпламат — консул Генеральнага консульства Украіны ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Сасанюк», — гаворыцца ў паведамленні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера