Знайсці
16.04.2021 / 22:05РусŁacБел

89-гадовы Рауль Кастра сышоў з пасады кіраўніка кампартыі Кубы

Ён заявіў, што «з задавальненнем перадае кіраўніцтва краінай групе падрыхтаваных лідараў», паведамляюць інфармагенцтвы.

Рауль Кастра вырашыў пакінуць пасаду першага сакратара ЦК кіруючай Камуністычнай партыі Кубы. Пра гэта паведамляе цэнтральны друкаваны орган кубінскай Кампартыі газета Granma.

«Генерал арміі сказаў, што з задавальненнем перадае кіраўніцтва краінай групе падрыхтаваных лідараў, загартаваных дзесяцігоддзямі вопыту <…>, прыхільных рэвалюцыі», — гаворыцца ў тэксце публікацыі.

Рауль — родны брат Фідэля Кастра, яны разам партызанілі, а пасля звяржэння дыктатуры Батысты Рауль займаў другое пасля Фідэля месца ў камуністычным урадзе.

У 2006, пасля шпіталізацыі старэйшага брата, стаў кіраўніком Кубы. З яго прыходам да ўлады ў краіне адбылася некаторая лібералізацыя — легалізавалі прыватны бізнэс, а таксама простым кубінцам дазволілі мець мабільныя тэлефоны, камп'ютары і электрычныя скараваркі.

У 2018 Рауль сышоў з пасады кіраўніка Дзяржсавета краіны, але заставаўся партыйным лідарам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930