Знайсці
16.04.2021 / 21:04РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя: рызота з курыцай

Рызота — гэта адна з самых папулярных страў у Італіі. Цяжка знайсці італьянскі рэстаран, дзе б у меню не было рызота. Аднак гэту страву можна з лёгкасцю прыгатаваць і дома.

Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:
350 г рысу
2 цыбуліны
400 г курынага філе
200 г кансерваванай кукурузы
200 г жоўтага салодкага перцу
100 г пармезану
1,2 л курынага булёну
30 мл аліўкавага алею
соль
молаты чорны перац

  1. Пакрышыце цыбулю і абсмажце яе ў алеі разам з кавалкамі курынага філе.
  2. Калі філе пабялее, дадайце на патэльню парэзаны кубікамі жоўты перац. Перамяшайце і гатуйце некалькі хвілін.
  3. Дадайце на патэльню рыс. Пасаліце і смажце 2-3 хвіліны.
  4. Невялікімі порцыямі пачынайце ліць на патэльню курыны булён.
  5. Дадайце кукурузу.
  6. Працягвайце перамешваць і дадаваць булён маленькімі порцыямі.
  7. Калі рыс будзе гатовы, пасыпце яго молатым чорным перцам.
  8. Надзярыце на тарку пармезан і пасыпце ім прыгатаванае рызота.

Смачна есці!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера