Знайсці
16.04.2021 / 19:02РусŁacБел

Макей сустрэўся з пасламі Германіі і Францыі

Заходнія паслы заявілі, што нармалізацыя адносін магчымая пасля вызвалення палітвязняў і свабодных прэзідэнцкіх выбараў.

Мiнiстр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Нікаля дэ Лакостам і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Манфрэдам Хутэрэрам.

«Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан беларуска-еўрапейскіх і двухбаковых адносін, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня. Уладзімір Макей праінфармаваў суразмоўцаў аб ходзе канстытуцыйнага працэсу, які адбываецца ў Беларусі, а таксама аб іншых пытаннях развіцця сітуацыі ўнутры краіны. Прадметна пацверджана захаванне падыходаў і прынцыпаў, на якіх Беларусь гатова выбудоўваць узаемадзеянне з заходнімі партнёрамі.

У рамках размовы пацверджаная ўзаемная зацікаўленасць бакоў у захаванні каналаў камунікацыі, працягу рабочых кантактаў і падтрыманні дыялогу», — гаворыцца ў паведамленні беларускага МЗС.

У сумеснай заяве паслоў Германіі і Францыі адзначаецца, што «сустрэча прайшла ў канструктыўным рэчышчы».

«Паслы выказалі занепакоенасць урадаў сваіх дзяржаў з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і нагадалі пра пазіцыю ЕС аб немагчымасці нармалізацыі адносін да таго часу, пакуль не будзе пакладзены канец сілавым дзеянням супраць мірных дэманстрантаў, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя, не будзе пачаты шырокі ўсебаковы палітычны дыялог і, як вынік, праведзеныя новыя прэзідэнцкія выбары», — гаворыцца ў паведамленні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930