Знайсці
16.04.2021 / 17:00РусŁacБел

Мінфін разлічвае атрымаць ад Расіі $500 мільёнаў крэдыту да канца чэрвеня

Беларусь разлічвае атрымаць другі транш расійскага крэдыту ў памеры $500 млн да канца чэрвеня, паведаміў журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае БелТА.

«Мы дамаўляліся на першае паўгоддзе, на другі квартал. Будзем спадзявацца, што да канца чэрвеня», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Пагадненне аб прадастаўленні Беларусі расійскага крэдыту ў суме, эквівалентнай $1 млрд, было падпісана 21 снежня 2020 года. Першы транш крэдыту ў памеры $500 млн Мінфін атрымаў 30 снежня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера