Знайсці
16.04.2021 / 16:13РусŁacБел

МЗС Беларусі пра амерыканскія санкцыі супраць РФ: Мы за канструктыўны і ўзаемапаважлівы дыялог

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі па просьбе журналістаў пракаментавалі ўвядзенне ЗША новага пакета санкцый супраць Расіі, паведамляе БелТА.

«Мы ў прынцыпе лічым — і не раз казалі пра гэта, — што санкцыі — бескарысны і контрпрадуктыўны інструмент. Больш за тое, па сутнасці, гэта наўмыснае шкодніцтва. Усё прыкрываецца добрапрыстойнай падставай, а на самай справе свядома наносіцца ўрон кампаніям, дабрабыту грамадзян, у тым ліку і тых краін, якія ўводзяць санкцыі. Парушаюцца рабочыя кантакты, генеруецца напружанне, узмацняецца нестабільнасць у глабальным маштабе і гэтак далей», — адзначылі ў МЗС.

«Мы супраць падобнага стылю зносін і выступаем за канструктыўны і ўзаемапаважлівы расійска-амерыканскі дыялог. Гэта надзвычай важна яшчэ і таму, што гэты працэс аказвае істотны ўплыў на бяспеку і стабільнасць у нашым рэгіёне», — рэзюмавалі ў МЗС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930