Знайсці
16.04.2021 / 15:52РусŁacБел

Адвакату Іллі Салею змянілі меру стрымання. Цяпер ён можа выходзіць на вуліцу

З 16 красавіка юрысту штаба Бабарыкі і адвакату змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заклад. Ілля застаецца ў статусе абвінавачанага па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса і абавязаны з'яўляцца па выкліку следчых органаў і суда, паведамляе штаб Бабарыкі.

Фота штаба Бабарыкі

Ілля можа свабодна перасоўвацца па краіне і працаваць. Нагадаем, доўгія месяцы юрыст штаба знаходзіўся ў сваёй кватэры без права на камунікацыю і прагулкі.

Бачыцца Ілля мог толькі са сваім адвакатам, які прыносіў яму прадукты і выносіў смецце.

Іллю Салея затрымалі 9 верасня па «справе Каардынацыйнай рады» разам з другім адвакатам — Максімам Знакам. Пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ з палітвязнямі Салею змянілі меру ўтрымання: 17 кастрычніка стала вядома, што ён пераведзены пад хатні арышт. Пад ім ён правёў паўгода.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера