Знайсці
16.04.2021 / 15:43РусŁacБел

Меркель назвала дзве ўмовы, каб спыніць трэцюю хвалю кавіду

Лакдаўн і каменданцкая гадзіна ў Нямеччыне неабходныя, каб спыніць трэцюю хвалю каранавіруснай інфекцыі ў краіне. Пра гэта заявіла канцлерка ФРГ Ангела Меркель, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

«Трэцяя хваля пандэміі моцна трымае нашу краіну ў сваіх цісках. Работнікі рэанімацыі пасылаюць адзін сігнал аб дапамозе за адным. Хто мы такія, каб ігнараваць іх просьбы?» — адзначыла яна падчас выступу ў парламенце.

Меркель звярнулася да парламента з просьбай пашырыць паўнамоцтвы федэральных уладаў, каб яны маглі бесперашкодна ўводзіць каменданцкую гадзіну ў раёнах з высокім узроўнем заражэння, падкрэсліўшы, што большасць немцаў выступаюць за строгія меры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930