Знайсці
16.04.2021 / 14:46РусŁacБел

Сярэдні сын Лукашэнкі зачапіў суперніку клюшкай паміж ног — і быў выдалены да канца матча. Бацька за гэтым назіраў

15 красавіка ў чэмпіянаце Мінска па хакеі сярод аматарскіх каманд сустракаліся безумоўныя лідары другой лігі. Супрацьстаянне «Бастыёна» і «Шчыта» характэрна нават не тым, што ў мінулым сезоне яны гулялі ў фінале плэй-оф трэцяга дывізіёна адзін супраць аднаго (перамог «Шчыт»), а наяўнасцю ў абедзвюх камандах сыноў Аляксандра Лукашэнкі

За «Бастыён» гуляюць Віктар і Мікалай, за «Шчыт» — Дзмітрый (усе трое ўзялі ўдзел і ў чацвярговым матчы). Вочнае супрацьстаянне скончылася перамогай «Бастыёна» з лікам 2:0 — для яго гэта 26-я вікторыя ў 26 паядынках рэгулярнага чэмпіянату.

Але самым яркім эпізодам гульні сталі не забітыя шайбы, а вельмі брудная гульня Дзмітрыя Лукашэнкі. У сярэдзіне першага перыяду ён спачатку зачапіў суперніка клюшкай паміж ног, а потым яшчэ і паваліў яго.

За гэта ад суддзі наступілі самыя жорсткія санкцыі — каманда на пяць хвілін засталася ў меншасці, а Дзмітрый Лукашэнка быў выдалены да канца матчу.

Пацярпелы — ім аказаўся лайнсмен Экстралігі Дзмітрый Чыжэўскі, найлепшы бамбардзір аматарскага Д2 на гэты момант з 75 баламі ў 26 матчах — пакінуў пляцоўку толькі з дапамогай партнёраў.

Сцэна разгарнулася на вачах у Лукашэнкі-бацькі, які прыехаў на паядынак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера