Знайсці
22.04.2021 / 14:55РусŁacБел

Чылі — адзін з сусветных лідараў па вакцынацыі. Тады чаму краіну накрыла новая хваля кавіду?

Дзіўная гісторыя.

фота pixabay.com

9 красавіка колькасць заражэнняў кавідам у Чылі пабіла новы рэкорд. Упершыню з пачатку пандэміі ў краіне за суткі было зарэгістравана 9 тысяч новых выпадкаў хваробы — заўважна больш, чым мінулы рэкорд у 7 тысяч выпадкаў, зафіксаваны ў чэрвені. Чылійскія рэанімацыі зноў перапоўненыя, межы краіны зноў закрытыя для грамадзян іншых краін, а самі чылійцы апынуліся ў новым лакдаўне.

Пры гэтым усяго два месяцы таму прэзідэнт краіны Себасцьян Піньера хваліўся, што ў Чылі праходзіць адна з самых хуткіх вакцынацый у свеце. Гэта сапраўды так, але вакцынацыя пачалася толькі ў канцы снежня, і ў той перыяд прышчэпку атрымалі толькі медыкі, настаўнікі і састарэлыя людзі. Таму ў студзені і лютым, калі ў Чылі праходзяць летнія святы, большая частка чылійцаў яшчэ не былі вакцынаваная, але ўсё роўна сустракалася з роднымі і сябрамі, тлумачыць ВВС.

Другі фактар росту захворванняў — тое, што падчас летніх месяцаў частка чылійцаў адмовілася ад мер прафілактыкі хваробы, напрыклад, ад нашэння масак і мыцця рук. Свой унёсак зрабіла і з’яўленне новых штамаў кавіду.

Таксама незразумела, наколькі эфектыўная вакцына CoronaVac, якую атрымалі больш за 93% прышчэпленых ад кавіду чылійцаў. Згодна з даследаваннем Чылійскага ўніверсітэта, праз два тыдні пасля атрымання другой дозы вакцыны яе эфектыўнасць складае 56.5%, але ў інтэрвале паміж першай і другой дозамі аналагічны паказчык складае толькі 3%.

Магчыма, гэта і ёсць асноўная прычына, чаму ў Чылі дагэтуль расце колькасць захворванняў. Таму жыхарам краіны застаецца толькі выконваць меры перасцярогі і прытрымлівацца раскладу вакцынацыі.

НФ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930