Знайсці
16.04.2021 / 12:21РусŁacБел

У Тбілісі невядомыя захапілі закладнікаў у будынку Банка Грузіі

Група невядомых са зброяй уварвалася ў філіял Банка Грузіі ў Тбілісі і ўзяла ў закладнікі наведвальнікаў і персанал, паведамляе тэлеканал «Руставі-2».

Адзначаецца, што філіял банка размешчаны ў сталічным раёне Аўлабары, у будынку, дзе вядуцца рамонтныя працы.

Пазней закладнікаў вызвалілі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў штурмавалі будынак. Дакладная колькасць людзей, якіх злачынец утрымліваў унутры, пакуль невядомая.

Відавочцы распавялі, што напад здзейсніў мужчына, узброены агнястрэльнай зброяй. Ён адразу адпусціў адну з закладніц.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930