Знайсці
16.04.2021 / 11:15

Піневіч: Лавінападобнага росту кавіду няма. Але нам не падабаецца апошні метэапрагноз

Аб гэтым паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, піша БелТА.

Павялічыць

БелТА

«Мы адзначаем характэрныя прыкметы пачатку новага эпідэмічнага ўздыму. Але тэмп прыросту колькасці хворых не такі, як быў восенню. Няма пакуль лавінападобнага росту, але нам не вельмі падабаецца апошні метэапрагноз»,- - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Ён растлумачыў, што з-за дажджоў людзі будуць вымушаныя больш знаходзіцца ў закрытых памяшканнях.

Разам з тым у параўнанні з папярэднімі хвалямі тэмп прыросту пацыентаў, якія шпіталізуюцца ў стацыянары з сярэдняй і цяжкай формамі COVID-19, вышэйшы, чым тых пацыентаў, якія застаюцца лячыцца на амбулаторным этапе. У сувязі з гэтым міністр звярнуў увагу на важнасць захавання рэкамендаваных мер: масачны рэжым, фізічнае дыстанцыяванне.

Што да рэспубліканскага суботніка 17 красавіка, ён будзе праходзіць на адкрытым паветры, таму Мінздароўя не бачыць ніякай пагрозы. Пры гэтым міністр звярнуў увагу на важнасць захавання супрацьэпідэмічных мер.

Сёння міністр прышчапіўся расійскай вакцынай «Спутнік V», выпушчанай на «Белмедпрэпаратах».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31