Знайсці
16.04.2021 / 11:03РусŁacБел

Справа палітвязня Уладзіміра Жыхара: «Мінсктранс» выставіў прэтэнзію 30 тысяч рублёў

Суд Савецкага раёна Мінска 16 красавіка працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет «Аса» і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам, нагадвае spring96.org.

Фота з сацыяльных сетак

Сёння ў судзе выступае прадстаўнік прадпрыемства «Мінсктранс», які выставіў Жыхару матэрыяльную шкоду з-за перабояў у працы грамадскага транспарту на 30 001 рубель 82 капейкі.

Яўгена Жыхара вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

— арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);

ч.2 арт. 206 КК (рабаванне, спалучанае з гвалтам, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту).

«Выхапіў у міліцыянта траўматычны пісталет». Мужчыну, затрыманага падчас паходу на Дразды, вінавацяць… у рабаванні

Пачаўся разгляд крымінальнай справы Уладзіміра Жыхара, які выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера